28 чэрвеня ў нашым эфіры

У аўторак, 28 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – творы Леапольда Моцарта;
- у 06:10 – запісы старой папулярнай эстрады;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Яўгена Глебава;
- у 7:25 і 23:30 – Скрыпічную санату № 2 Эдварда Грыга;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Міколы Маляўкі;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: канцэрт фальклорнага гурта “Калыханка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, Эдварда Грыга, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Лесі Лют, Ігара Алоўнікава, Рыгора Палішчука, Алены Бундзелевай, гурта “Кантабіле”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джэй-Джэя Джонсана;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “А песня будзе жыць і жыць… Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Госці – супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – музычныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:00 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Муху-пяюху;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні нямецкай спявачкі Рут Брандзін;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: французскі мультыінструменталіст Ян Цірсэн.
У праграме магчымы змены.