У суботу, 28кастрычніка, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскіх спевакоў Джудзі Колінз і Ніла Седакі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: оперныя мелодыі Антона Рубінштэйна;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: камерныя творы Іаганеса Брамса;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Янкі Купалы са зборніку “Шляхам жыцця” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Жоржа Бізэ;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў беларускай і замежнай эстрады;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні Леанарда Коэна;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: пра новую праграму расказваемастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Вітаўтас Грыгалюнас;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Канцэрт для фартэпіяна, духавых, літаўраў і кантрабасаў Ігара Стравінскага;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з вядомым спеваком і педагогам, заслужаным артыстам Беларусі і Украіны Міхаілам Жылюком;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс канцэрта сучаснай музыкі, які адбыўся ў сталічнай мастацкай галерэі імя Міхаіла Савіцкага;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі “LesBoreadesdeMontreal” і альбом джазмена Гары Коніка“Oh, MyNola” 2007 года;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: сімфаньеты Алесандра Скарлаці ў выкананні ансамбля старадаўняй музыкі Вялікага тэатра Расіі пад кіраўніцтвам Рамана Валадарскага;
-у 18:10 – “Вечары на канапе” прысвечаны артысту Мікалаю Мардвінаву;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Мікалая Рымскага-Корсакава “Залаты пеўнік”, запіс па трансляцыі з канцэртнай залы імя Чайкоўскага зроблены ў 1986 годзе;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Ганада Чарказяна “Разбіты збан” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Пра вожыка Васю” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Томі і Джымі Дорсі;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля “Мёртвым не баліць” паводле рамана Васіля Быкава. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў, аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр пастаноўшчык – Валерый Анісенка. Год запісу 1990;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by