28 кастрычніка: Уладзімір Ліпскі

Чацвер, 28 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканца Эла Джэро;
- у 02:00 – запісы джазавай спявачкі з Аргенціны Карэн С’юза і музыка бразільскага кампазітара і спевака Антоніу Карласа Жабіма;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару знакамітых аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні на вершы Якава Шведава;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўны запіс 1972 года з дома Купалы, фрагмент радыёспектакля “На прасторах жыцця” паводле Якуба Коласа, эцюды Фрыдэрыка Шапэна;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музыка кампазітара і піяністкі Леры Аўэрбах;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы галандца Бенджаміна Хермана;
- у 08:30 і 23:30 – творы італьянскага кампазітара Маўра Джуліяні;
- у 09:00 – музычныя творы Дзмітрыя Шастаковіча, Карэна Хачатурана, Людвіга ван Бетховена, Дзузэпэ Вердзі, Вячаслава Кузняцова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Анатоля Салаўяненкі, Тамары Сіняўскай;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, пісьменнік Уладзімір Ліпскі;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць італьянскага спевака Эраса Рамазоці;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – мелодыі Анатоля Багатырова, Дзмітрыя Смольскага, Людмілы Шлег;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – творы аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – струнныя квартэты Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра маладога княжыча” (частка 1);
- у 22:15 – фрагменты оперы “Маўра” Ігара Стравінскага.
У праграме магчымы змены.