28 красавіка: “Гісторыі былога лесу” Галіны Пшонік

27.04.2021 

Шаноўныя, сераду, 28 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

- у 00:04 – запісы Уітні Х’юстан;

- у 02:00 – канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для духавых інструментаў;

- у 06:10 – творчасць Стыві Уандэра;

- у 09:00 – запісы Валерыя Жывалеўскага, Любові Казарноўскай, Наталлі Гутман і Крыстофа Эшэнбаха;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Марыа Ланца, Элізабет Шварцкопф, Алены Абразцовай і Юрыя Ведзянеева;

- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Трамі Янг;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Віктар Барабанцаў;

- у 14:05 – запісы Дзяржаўнага канцэртнага аркестра духавых інструментаў “Няміга”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Гарэт Кокер;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця праграмы – кандыдат філалагічных навук, загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ Алеся Кузьмінава;

- у 15:15 – вакальныя творы беларускіх кампазітараў на вершы Максіма Танка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі “Гісторый былога лесу” Галіны Пшонік;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты інтэрв’ю з мовазнаўцам, доктарам філалагічных навук Арнольдам Міхневічам, песні Уладзіміра Будніка;

- у 17:30 – “Венгерскі дывертысмент” Франца Шуберта;

- у 19:00 – запісы Crane Dance Trio (Швецыя), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сарока і дзяцел”;

- у 21:10 – творчасць беларускага кампазітара Уладзіміра Будніка;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты опер Джузэпэ Вердзі і музыка Іагана Себасцьяна Баха;

- у 23:30 – запісы Рыкі Марціна.

У праграме магчымы змены.