28 ліпеня

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: праграмы Crosswinds і A Funky Thide of Sings Білі Кобэма і яго групы;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: эстонскі ансамбль званочкаў Arsis;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы брытанскай рок-групы Smokie;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы Амра Шалабі;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» перанясе ў тыя куткі беларускай зямлі, дзе жаданні становяцца рэальнасцю;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: творчасць кампазітара Аляксандра Колкера;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Ханса Цымера з розных фільмаў;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына»: працяг знаёмства з прападобнапакутніцай Вялікай княгіняй Елісаветай Фёдараўнай;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: навукова-фантастычны раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія». Тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы Жуля Маснэ, Гектора Берліёза, Марыса Равэля і Клода Дэбюсі;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: раман «Вырай» сучаснай беларускай пісьменніцы Вікторыі Кляўко;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Дораці Донеган 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Бяседа», кампазітар Леанід Захлеўны;
 - у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: трыа «Думкі» для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна Антаніна Дворжака;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песенная класіка з рэпертуару акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Віктара Роўды;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфоніі Франца Шуберта;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны спеваку Рыхарду Таўберу;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы аўстралійскага квінтэта Фацімы Спар;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: у цэнтры ўвагі – творчасць ісландскага піяніста і кампазітара Габрыэля Олафса.

У праграме магчымы змены.