28 ліпеня ў нашым эфіры

У чацвер, 28 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага спевака Джэймса Браўна;
- у 02:00 – запісы эстонскага ансамбля званочкаў “Арсіс”;
- у 06:10 – спевы Лаліты Торэс;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: спявае народны артыст СССР Уладзімір Басаў;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Ружэны Сікоры;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Петруся Макаля;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ёхан Ёхансан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы гітарыста Сяргея Трухановіча;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыўных гісторый Агаты Крысці;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: запісы ансамбля “Кантабіле”, Яўгена Грыдзюшкі, мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Вольфганга Амадэя Моцарта, Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Фартэпіянны квінтэт Аляксандра Барадзіна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі Канстанціна Арбеляна;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць эфіру – рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Ліставанні” пра жыццё і творчасць Ільі Рэпіна;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – песні айчынных кампазітараў на вершы Максіма Танка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Тлумачалачка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – творы аўстрыйскага кампазітара Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – музыка Фрыдэрыка Шапэна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра маладзільны клён”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні кампазітара Аляксандра Колкера;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.