28 лютага, у панядзелак, у эфіры

У панядзелак, 28 лютага, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі італьянскага саксафаніста і аранжыроўшчыка Фаўста Папеці;
- у 06:10 – песні ў выкананні Шарля Азнавура;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з камедыйнага фільма “Набожная Марта”;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Эдварда Грыга;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міхася Стральцова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Хэльзе Бургграбэ;
- у 08:25 і 13:05 – лютневую музыку Беларусі;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Маргарыты Прохар “Сіняя птушка, альбо Спроба несур’ёзнага дэтэктыва” (ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ);
- у 09:00 – музыку Рыхарда Вагнера, запісы камернага хору “Салютарыс”, піяністкі Святланы Кудзінай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – старонкі вакальнага цыкла Джаакіна Расіні “Музычныя вечары”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага вібрафаніста Роя Эерса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – галоўны рэдактар штотыднёвіка “ЛіМ” Аляксей Чарота (да юбілею газеты);
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: зона камфорту;
- у 15:15 – запісы ВІА “Песняры” і Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы Аляксандра Аляб’ева;
- у 19:00 – музыку ў стылі “кантры” і фальклорныя запісы Фінляндыі ;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Прыгоды кнігалюба”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Юрыя Багацікава;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць італьянскага кампазітара Людавіка Эйнаўдзі.

У праграме магчымы змены.