28 мая: творчасць Эдварда Мунка

27.05.2021 

Пятніцу, 28 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 02:00 – музыка рускага кампазітара Сяргея Ляпунова;
- у 06:10 – творчасць кампазітара Генадзя Гладкова;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Сяргея Рахманінава, Сяргея Пракоф’ева, запісы “Трыа Лайт”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – Першая скрыпічная саната Габрыэля Фарэ;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Блю Мітчэл;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – кандыдат мастацтвазнаўства Святлана Крывашэева;
- у 13:05 і 21:10 – запісы аўстралійскай спявачкі Кайлі Міноўг;
- у 14:05 – песні з кінафільмаў у выкананні айчыннай спявачкі Тамары Раеўскай;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нідэрландскі піяніст і кампазітар Пітэр дэ Граф;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Эдварда Мунка”;
- у 15:15 – інструментальныя творы беларускага кампазітара Алега Залётнева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Наталлі Бучынскай “Атракцыёны для вадзенікоў”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава;
- у 17:30 – сімфонія № 1 Аляксандра Глазунова;
- у 19:00 – канцэрт піяніста Кіта Армстранга і “Шуман-квартэта”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – творы Франца Шуберта;
- у 23:30 – запісы групы Scorpions.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.