28 мая ў эфіры

У аўторак 28 мая заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Бо Дзідлі;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Фрыдэрыка Шапэна;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: папулярныя мелодыі 80-х гадоў;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара Лукі Д’Альберта;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: пра новыя танцавальныя напрамкі размаўляем са стваральніцай і вядучай праекта “Ecstatic Wild Dance” Аленай Ганжа;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Дзіна Марціна;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Глебава да кінафільмаў “Любімая” і “Вянок санетаў”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: апрацоўкі беларускіх народных песень ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Савецкага Саюза Рыгора Шырмы;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: працяг аповесціВасіля БыкаваТрэцяя ракета”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: арыі і песні рускіх кампазітараў у выкананні знакамітых оперных спевакоў;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эрнесцін Андарсан;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч.Госць у студыі – мастак, член Саюза мастакоў Расіі і Беларусі Святаслаў Федарэнка;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: канцэрт для аргана, аркестра і літаўраў Франсіса Пуленка;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Шостая сімфонія народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Людвіга ван Бетховена і Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы аргенцінскага кампазітара і піяніста Сабасцьяна Плано.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.