28 сакавіка ў нашым эфіры

У панядзелак, 28 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі Джо Дасэна;
- у 06:10 – запісы Дэміса Русаса;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з фільмаў Леаніда Гайдая;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт № 3 для скрыпкі з аркестрам Каміля Сен-Санса;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Васіля Віткі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кінакампазітар Ньютан Ховард;
- у 08:25 і 13:05 – канцэрт з удзелам фальклорнага гурта “Калыханка” (Міханавічы);
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: запісы Мсціслава Растраповіча, музыку Уладзіміра Кур’яна і Ігара Стравінскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – Трэцюю санату для арфы Жана Батыста Кардона;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кэб Кэлаўэй;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця – праўнучка Якуба Коласа, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага музея песняра Васіліна Міцкевіч (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Грэцыя;
- у 14:15 і 23:00 – заканчэнне рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: сістэмныя расстаноўкі па Хелінгеру (працяг);
- у 15:15 – музычныя сцэны Алены Атрашкевіч і Аліны Безенсон ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Анатоля Бутэвіча “Як Данік у радзівілаўскае метро трапіў”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – музыку Сяргея Рахманінава ў выкананні Уладзіміра Горавіца;
- у 19:00 – запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даўнс, а таксама іспанскай групы Brach;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ручай адтаў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Мікалая Гнацюка;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: нідэрландскі піяніст Юпа Бевінг.
У праграме магчымы змены.