– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы канадскага гурта «Cowboy Junkies»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іаганеса Брамса;
– у 06:10 – у праекце «Музыка на канале «Культура» прагучаць запісы скрыпача Аляксандра Крамарова;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра лёс святара Уладзіміра Пастарнацкага;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць вершы полацкай паэтэсы Надзеі Салодкай;
– у 8:15 – «Наша музыка» прапануе творы Анатоля Багатырова;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» знаёміць з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака і аўтара песень Алана О'Дэя;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госця праграмы – вядомая цымбалістка, загадчык кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вераніка Прадзед;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Дзевятнаццаты квартэт Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» раскажа пра дуэт Рузаны і Карыны Лісіцыян, прагучаць іх запісы і ўрыўкі з успамінаў;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны XV фестывалю «Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў»;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе запіс з канцэрта памяці народнага артыста СССР кампазітара Яўгена Глебава з удзелам салістаў і Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – клавесінныя творы Ёзефа Гайдна ў выкананні аркестра «Musica Antiqua» пад кіраўніцтвам Тона Купмана, у «Джазавых краявідах» – запісы групы «Gladis Knight & the Pips»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Чацвертая сюіта Іагана Себасцьяна Баха для віяланчэлі сола;
– у 18:10 – гераіня праграмы «Вечары на канапе» – Ружэна Сікора;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар». Спектакль пастаўлены ў 1997 годе ў Вялікім тэатры Беларусі, рэжысёр народны артыст Расіі Юрый Аляксандраў, дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. У ролі Ігара Святаслававіча – народны артыст СССР Аркадзь Саўчанка;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданн Алены Васілевіч «Грэх» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі і яго групы;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Незамужняя ўдава» паводле аднайменнай аповесці Рамана Сабаленкі. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Мікалай Матукоўскі. У ролях: народная артыстка СССР Стэфанія Станюта, народныя артысты Беларусі: Лілія Давідовіч, Вера Пола, Марыя Захарэвіч, Аўгуст Мілаванаў, Генадзь Гарбук, Іван Шаціла, Валянцін Белахвосцік, заслужаныя артысты нашай краіны Уладзімір Кудрэвіч, Барыс Уладамірскі, Барыс Барысёнак, Зінаіда Зубкова, Бірута Дакальская, Яўгенія Кавалёва, артыст Юрый Сцяпанаў, запіс 1964 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены