28 снежня: "Эратызм у творчасці вялікіх майстроў ХХ стагоддзя" і калядная гісторыя пра Вожыка, Медзведзяня і Асляна

24.12.2020 

У апошні панядзелак года, 28 снежня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Уітні Х’юстан;
- у 06:10 – кампазіцыі дыска-групы Boney M;
- у 09:00 – запісы ансамбля драўляных духавых інструментаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра, Надзеі Губскай, хору хлопчыкаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Глушакова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – Дваццаць шосты канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Духоўная музыка Георга Фрыдрыха Гендэля”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Божае Нараджэнне ў музыцы”;
- у 15:30 – Трэцюю сімфонію Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і куратарам выставы “Лінія любові. Эратызм у творчасці вялікіх майстроў ХХ стагоддзя” Алегам Рыжковым;
- у 17:30 – запісы французскага флейтыста ХХ стагоддзя Жана П’ера Рампаля;
- у 19:00 – канцэрт аб’яднанага хору Беларускага радыё і тэлебачання, запісаны ў 1978 годзе ў Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра калядную гісторыю Вожыка, Медзведзяня і Асляна;
- у 21:10 – запісы групы Queen;
- у 22:15 – музыку на тэму “Цуды, якія дорыць музычны тэатр”;
- у 23:30 – фартэпіянную музыку кампазітара Уладзіміра Рэбікава.

У праграме магчымы змены.