28 снежня ў культурным эфіры

27.12.2021 

У апошні аўторак 2021 года для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – творчасць амерыканскага соўл-спевака Бобі Бэрда;

- у 02:00 – музыку бразільскага кампазітара, спевака і музыканта Антоніу Карласа Жабіма;

- у 06:10 – песні ў выкананні пуэрта-рыканскага спевака Рыкі Марціна;

- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творчасць піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;

- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: запісы Білі Холідэй, даклад Кірыла Мазурава на пасяджэнні, прысвечаным 20-годдзю вызвалення БССР, а таксама апавяданне Змітрака Бядулі “Дзе канец свету”;

- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: апрацоўкі гурта Hidden Citizen;

- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Стафан Грапелі;

- у 8:30 і 23:30 – араторыю Генрыха Шутца “Гісторыя нараджэння Хрыста”;

- у 09:00 – італьянскія оперныя арыі і інструментальную творчасць Іагана Себасцьяна Баха, Антоніа Вівальдзі, Пятра Чайкоўскага;

- у 11:00 і 20:30 –  працяг твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;

- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Лучана Павароці, Ірыны Архіпавай, Пласіда Дамінга, Марыі Калас;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай (да 20-годдзя канала “Культура”). З гісторыі “Гасподы”;

- у 13:05 і 21:10 – запісы поп-рок групы Roxette;

- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Таджыкістан;

- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 15:15 – сімфоніі Пятра Падкавырава і Леаніда Захлеўнага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучыць працяг аповесці-казкі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”; 

- у 17:30 – арыі з опер Джузепе Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;

- у 19:00 – сімфанічныя ўверцюры Людвіга ван Бетховена;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ёлачныя цацкі”;

- у 22:15 – Навагодні канцэрт 2019 года Венскага філарманічнага аркестра.

У праграме магчымы змены.