27.01.2021
Чацвер, 28 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай групы Eagles;
- у 02:00 – фрагменты альбома “Плынь” шатландскага спевака і кампазітара Браяна О’Хары;
- у 06:10 – песенная эстрада мінулых гадоў;
- у 09:00 – мелодыі Клода Дэбюсі, Аляксандра Скрабіна і Джакама Пучыні;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Льва Талстога “Крэйцарава саната”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Другая скрыпічная саната Каміля Сен-Санса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запіс сумеснага выступлення спевака Мэла Тормэ, саксафаніста Джэры Малігена і піяніста Джорджа Шырынга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – пісьменніца Людміла Рублеўская;
- у 14:05 – мелодыі з аперэты “Фіялка Манмартра” Імрэ Кальмана;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар, мультыінструменталіст Бруна Бавота;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – музыка Сяргея Бельцюкова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Дэбют”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Рыгорам Шаршэўскім, казка “Аўтамабіль з вушкамі”, фантастычная сімфонія Гектора Берліёза “Эпізод з жыцця артыста”;
- у 17:30 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – канцэрт барочнага ансамбля L’univers francais, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра медны кацялок;
- у 21:10 – запісы канадскай спявачкі Сары Маклахлан;
- у 22:15 – мелодыі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 23:30 – песні ў выкананні Мікалая Карачанцава.
У праграме магчымы змены.