28 студзеня ў эфіры

У нядзелю 28 студзеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Венскага філарманічнага аркестра;

 

- у 06:10 – інструментальныя творы Ёзефа Гайдна;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Канстанцыі Буйло чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы святочнага хору маскоўскага Данілава манастыра;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэт Уладзімір Цанунін;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Ігара Аксюты;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы брытанскай скрыпачкі і кампазітара Ванэсы Мэй;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: творчасць калектыва “Беларуская народная вышыўка”;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Карла Філіпа Стаміца;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “На паліцах фанатэкі”: перадача прысвечана творчасці народнага артыста Беларусі кінарэжысёра Міхаіла Пташука;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Рыгор Барадулін;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць заслужанай артысткі Беларусі піяністкі, канцэртмайстра і педагога Ларысы Сямёнаўны Талкачовай;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Жана Батыста Люлі і запісы джазавага трубача Джэймса Морысана;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля “Сястрыцы”;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Людвіга ван Бетховена;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Шарля Азнавура;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг мюзікла беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча “Джулія” па матывах рамана “Тэатр” англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсэта Моэма;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы з пласцінкі “PyromaniaDefLeppard;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Ракаў гнеў”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага барабаншчыка Бадзі Рыча 1962-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле п’есы Андрэя Макаёнка “Верачка”. Год запісу 1984;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць сучаснай віртуознай бельгійскай скрыпачкі-імправізатара Сесіль Брашэ.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.