28 студзеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, 28 студзеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – сустрэча з легендай французскай эстрады Шарлем Азнавурам;
- у 02:00 – канцэртныя творы Андрэя Эшпая;
- у 03:00 – сімфанічная музыка Ёзефа Гайдна;
- у 04:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 04:30 – творы Даменіка Скарлаці;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА “Поющие гитары”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Віктара Чысцякова;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы аркестра Іосіфа Вайнштэйна;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Леаніда Галубовіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: RIOPY;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: Юрый Смірноў;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Шарля Гуно, Ігара Стравінскага, Альберта Хінастэры, запісы Рыты Млодэк;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – Дваццаць сёмы канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – запісы Бадзі Рыча і яго групы 1962 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Праграма прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння доктара мастацтвазнаўства, прафесара Веры Пракапцовай. Госці эфіру – прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Корсакава і начальнік навукова-даследчага аддзела гэтай жа ўстановы адукацыі Таццяна Рацько;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць японскай мастачкі Яёі Кусама”;
- у 15:15 – песенныя мелодыі беларускіх кампазітараў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – музыка Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Шчасце Ананды”;
- у 21:10 – запісы амерыканскай блюзавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 22:15 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены.