28 верасня слухайце ў эфіры

27.09.2021 

У аўторак, 28 верасня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – The Alan Parsons Project;

- у 02:00 – расійскі музыкант Святаслаў Шаршукоў і этнаграфічны ансамбль Валтса Пучэ (Латвія);

- у 06:10 – запісы Ганны Герман;

- у 09:00 – мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта, Сяргея Пракоф'ева, Джузепе Вердзі і Дзмітрыя Смольскага;

- у 11:00 і 20:30 – працяг эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”;

- у 12:10 – “Час на джаз”;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Да стагоддзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Аляксандры Клімавай”;

- у 13:05 і 21:10 – Леанард Коэн;

- у 13:30 – “Кругасвет”: Турцыя;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Дзмітрыя Шастаковіча да фільма “Кароль Лір”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: квартэт Amici Forever;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;

- у 15:15 – мелодыі Галіны Гарэлавай;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з казкай Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: голас Івана Шамякіна;

- у 17:30 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;

- у 19:00 – сімфоніі Ёзэфа Гайдна;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 22:15 – музыку кампазітара і піяніста Чэда Лоусана;

- у 23:30 – Канцэртнаую сімфонію мі бемоль мажор для квартэта духавых і аркестра Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены.