28 верасня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка для габоя кампазітараў розных эпох;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: клавірныя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: інструментальныя серэнады Людвіга ван Бетховена;

- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана кнізе праваслаўнага пісьменніка XX ст. Яўгена Пасяляніна «Божая Маці»;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Юркі Голуба гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»:папулярныя мелодыі з савецкіх фільмаў у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», навіны літаратурнага жыцця;

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы іспанска-каталонскага поп-выканаўцы Серхіа Дальма;

- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госця студыі – рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі, актрыса кіно Марыя Ісаева;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Дзявятая і Дваццаць шостая санаты Людвіга ван Бетховена;

- у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: асоба і творчасцьФёдара Шаляпіна;

- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты: Хведар Чэрня;

- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана прэм'еры Вялікага тэатра «Патэтычны дзённік памяці»;

- у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: запісы заслужанай артысткі Беларусі Марыі Гулегінай;

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: творы для скрыпкі з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха, а таксама запісы групы «The Jackson 5»;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: п'есы Пабла Сарасатэ – з рэпертуару народнага артыста Расіі Сяргея Стадлера;

-у 18:10 – «Вечары на канапе»: жыццё і творчасцьЛуі Армстранга;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Антонія Генрыка Радзівіла «Фауст» на лібрэта Іагана Вольфганга Гётэ. Запіс 1997 года;

- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Віктара Праўдзіна «Цукеркі ад бацькі» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Цацкі дзіцячага садка»;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы братоў Дорсі;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Несцерка» паводле твора Віталя Вольскага. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1955;

- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by