28 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Сяргея Рахманінава і Аляксандра Скрабіна;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы піяніста Андрэя Сікорскага і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Ізяслава Катлярова;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Клары Шуман;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, прысвечаны легендарным «Кацюшам»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака Бэна Кінга;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы»: знаёмства з пісьменніцай і журналісткай Ганнай Асокінай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першая фартэпіянная саната Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Ліставанні» з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная эпісталярнай спадчыне знакамітых творцаў. Запіс 2004 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: працяг размовы з салістам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргеем Суцько;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвэрдзі, у «Джазавых краявідах» пазнаёмімся з калектывам «Modern Jazz Quartet»;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» прапануе вандроўку ў вёску Чэрнічы Жыткавіцкага раёна;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагменты харэаграфічнай паэмы Фікрэта Амірава «Сказанне пра Насімі»;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» слухаем песні ў выкананні Ірмы Яунзем;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі. Запіс па трансляцыі з Беларускай дзяржаўнай філармоніі зроблены ў 2007 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем лепшыя кампазіцыі гурта «The Electric Flag»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: гісторыя пра самы першы блін;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Боба Акры і яго групы;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Дзед Кандрат» паводле аднайменнага апавядання Піліпа Пестрака. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Соф’я Гурыч, музычнае афармленне Рыгора Донцыса. У спектаклі занятыя: народныя артысты Беларусі Лілія Давідовіч, Валянцін Белахвосцік, Віктар Лебедзеў, заслужаныя артысты нашай краіны: Людміла Цімафеева, Алена Рынковіч, артысты: Людміла Барташэвіч, Клара Мізгайла, Святлана Некіпелава, Зінаіда Паўлоўская, Галіна Малумава. Запіс 1973 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць амерыканскага кампазітара Стыва Райха.

У праграме магчымы змены