28 жніўня ў эфіры

У панядзелак 28 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Стыві Уандэра;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні еўрапейскай фолк-рок групы Кэлі Фэмілі;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы брытанскай спявачкі і актрысы Сары Брайтман;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Навума Гальпяровіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Тоні Бенета;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Джона Уільямса да кінафільма “Спіс Шындлера”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo (Разам з часам): праект прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: сюіту для сімфанічнага аркестра Уладзіміра Грушэўскага;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы брытанскага піяніста Пітэра Донахоў;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: санаты Даменіка Скарлаці;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трамбаніста Трамі Янга;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госця ў студыі – Старшыня праўлення міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання дапамогі бяздомным жывёлам “Заашанс” Вольга Карпава;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны Дзюмар’е “Рэбэка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старадаўнюю беларускую музыку;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: саната для віяланчэлі і фартэпіяна Сяргея Рахманінава;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы літоўскіх і аргенцінскіх музыкантаў;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Хлопчык-удальчык, ростам з пальчык”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: цыкл “Варыяцыі Шапэна” кампазітара Чэда Лоўсана.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.