29 чэрвеня: пра навукоўцу і чалавека. Памяці Міхася Мушынскага

28.06.2021 

У аўторак, 29 чэрвеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага джазавага спевака Джоні Хартмана;
- у 02:00 – музыку Леапольда Моцарта;
- у 06:10 – папулярныя песенныя кампазіцыі Давыда Тухманава;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Вячаслава Кузняцова, Франца Шуберта, Фрыдэрыка Шапэна, Пятра Альхімовіча;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – запісы Андрэа Бачэлі, Беверлі Сілз, Надзеі Губскай;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Чэта Бэйкера;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Пра навукоўцу і чалавека. Памяці Міхася Мушынскага”;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць брытанскай рок-групы Queen;
- у 13:30 – “Кругасвет”: Іран;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: запісы Юрыя Багацікава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Фларыян Крыстл;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;
- у 15:15 – запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Зіновія Прыгодзіча “Арцёмкавы канікулы”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам;
- у 17:30 – музыку Эдварда Грыга да драмы Генрыка Ібсена “Пер Гюнт”;
- у 19:00 – канцэрт Dresden Staatskapelle, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх;
- у 22:15 – творчасць украінскага кампазітара і піяніста Яўгена Хмары;
- у 23:30 – музыку Людвіга ван Бетховена.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.