У суботу 29 чэрвеня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы камернага ансамбля “Салісты Венецыі”;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Ферэнца Ліста;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Фелікса Мендэльсона;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Анатоля Вілюгіна чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Ганны Герман;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні беларускага гурта “Аўра”;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы Сасо Паўліяшвілі;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Саўрыцкі;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: транскрыпцыя Радзівона Шчадрына мелодый “Кармэн” і “Арлезіянкі” Жоржа Бізэ;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: праграма прымеркавана да 205-годдзя з дня нараджэння французскага кампазітара Жака Афенбаха;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты. Уладзімір Папковіч;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творы Сяргея Рахманінава;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля “ConcertoKoln” і запісы амерыканскага джазавага піяніста і спевака Нэта Кінга Коўла;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Трэці фартэпіянны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Юрыя Візбара;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Яна Давіда Голанда “Агатка, або прыезд пана” на лібрэта Мацея Радзівіла;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кузьмы Чорнага “Маленькая жанчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чарніцы паспелі”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джанга Рэйнхардта і яго ансамбля 1940-х гадоў;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля “Маскарад” паводле аднайменнага твора Міхаіла Лермантава;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by