29 чэрвеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 29 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканца Стыві Уандэра;
- у 02:00 – раннія творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – творчасць Ігара Талькова;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Лерой Андэрсан;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнай артысткі СССР Галіны Вішнеўскай;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Пашкова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Infinite Stream;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: гурт “Колісьнія”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”
- у 09:00 – музыку Леанарда Бернстайна. Франсуа Куперэна, Уладзіміра Солтана, запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ніны Казловай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Уладзіміра Атлантава і Святланы Варгузавай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця – супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Чамучка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:00 – музычныя творы Пятра Чайкоўскага і Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – запісы акардэаніста Фрэнка Марока (ЗША);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра непаслухмянае куранятка;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні гурта Queen;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты опер беларускіх кампазітараў.
У праграме магчымы змены.