29 красавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, 29 красавіка, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы брытанскага спевака Тома Джонса;
- у 02:00 – Скрыпічная саната № 23 і Сімфонія № 40 Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – песні ў выкананні беларускага спевака Леаніда Барткевіча;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: спевы народнага артыста СССР Георгія Віцына;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: архіўныя запісы Тамары Цэрэтэлі;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Яўгена Міклашэўскага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Стэфані Эканому;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы баяніста Анатоля Тарана;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – музыка Вольфганга Ботэнберга, Джузэпэ Вердзі, Аарона Копленда, Густава Малера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – Альтовы канцэрт Яна Кршціцеля Ваньхала;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бінга Кросбі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц. Гаворка пра выставу-прэзентацыю “Жывая спадчына Гомельшчыны”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць экспрэсіяніста Франца Марка”;
- у 15:15 – п’есы Аляксандра Літвіноўскага “Казкі чароўнага дрэва” (да юбілею кампазітара);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – Канцэрт № 12 для фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта і Джазавая сюіта № 2 Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 19:00 – фрагменты з опер Рыхарда Вагнера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хто ведае дарогу да ракі” (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 22:15 – музыка беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага (да юбілею кампазітара).
У праграме магчымы змены.