29 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, 29 ліпеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 02:00 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасьяна Баха;
- у 06:10 – творчасць групы Silver Convention;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Аляксандра Колкіна;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Эміля Гораўца;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Чэд Лоўсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Уладзіслава Плігаўкі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: дэтэктыўныя гісторыі Агаты Крысці;
- у 09:00 – музыка Сяргея Рахманінава, Нікало Паганіні, Міхаіла Глінкі, Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Першая віяланчэльная саната Іаганеса Брамса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кэні Барэла;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – народны артыст Беларусі Антон Краўчанка;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Рэжысёр Юрый Тарыч”;
- у 15:15 – вакальныя творы беларускага кампазітара Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайныя падарожжы ў Краіну ведзьмаў”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы французскага кампазітара Дарыюса Міё;
- у 19:00 – мелодыі Іагана Штраўса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні Ігара Крутога;
- у 22:15 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Раеўскай.
У праграме магчымы змены.