29 лістапада

26.11.2021 

У панядзелак, 29 лістапада, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: танга Астара П’яцолы;
- у 06:10 – музыку італьянскага кампазітара Эніа Марыконе;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з кінафільма “Асса” Сяргея Салаўёва;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўныя матэрыялы з удзелам народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць ісландскага калектыву Amiina;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы Фрэнка Сінатры;
- у 08:30 і 23:30 – музыку Эмануэля Шабрые;
- у 09:00 – музыку Джузэпэ Вердзі, Фрыдрыха Флотава, Джакама Пучыні, Карла Марыі Вэбера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – фрагмент Другой сімфоніі Мілія Балакірава;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Наталля Пыско і галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран;
- у 13:05 і 21.10 – “Любімыя мелодыі”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: ваенны псіхолаг;
- у 15:15 – інструментальныя творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Аксаны Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – п’есы з фартэпіяннага альбома Ісака Альбеніса “Іберыя”;
- у 19:00 – запісы гуртоў Cimbaliband i SuperParce;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Куфар-самалёт”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: аркестр Глена Мілера.
У праграме магчымы змены.