29 лістапада ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: прагучаць запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразау; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: успомнім творы Арцюра Анегера;
– у 06:10 – у праекце «Музыка на канале “Культура”» пачуеце творы Людвіга ван Бетховена; 
– у 7:30 і 17:30 – перадача «Духоўная спадчына» раскажа, як паводзіць сябе падчас Ражэственскага посту;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: чакайце паэзію беларускага пісьменніка Дзмітрыя Марозава; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: слухаем запісы Аляксандра Саладухі; 
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання; 
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з бліжэйшымі планамі Сімфанічнага аркестра і Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі; 
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака, мультыінструменталіста, аўтара песень і музычнага прадзюсара Эндру Голда;
– у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: гераіня праграмы – беларуская саксафаністка-віртуоз Дар’я Бабко;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: прагучыць струнны канцэрт «Імператар» Ёзефа Гайдна; 
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» паглыбімся ў творчае жыццё оперных выканаўцаў Марыі Калас і Мікалая Геды; 
– у 12:20 – праект «Кнігаабмен»: паразважаем пра савецкую фантастыку;
– у 12:30 – перадача «Натхнёныя музыкай» распавядзе аб новым мюзікле Андрэя Кротава «Рымскія канікулы» ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры; 
– у 13:00 – «Музычная студыя»: працягваем цыкл перадач, прысвечаных гісторыі музычнага радыёвяшчання Беларусі; 
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: радыёпраект «Еўропа музычная» прапануе паслухаць нямецкую музыку XVIII стагоддзя, а эпізод «Джазавыя краявіды» – амерыканскі джаз XX стагоддзя;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Сюіты № 1 «Музыка на вадзе» Георга Фрыдрыха Гендэля; 
– у 18:10 – перадача «Вечары на канапе» запрашае прыхільнікаў таленту Адрыяна Чэлентана; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: монаопера «Адзінокі птах» і музыка балета «Кругаверць» беларускага кампазітара Алега Залётнева;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Юліі Зарэцкай «Сон» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Крыс Конар 1957 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля па аднайменнай аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця» і музыка Іаганеса Брамса ў выкананні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Саліруе Станіслаў Хрысценка;
 у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by