29 мая: інтэрв'ю з аўтарам паэтычных зборнікаў Верай Буландай

28.05.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 29 мая, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы “Укулеле аркестра” з Вялікабрытаніі;
- у 02:00 – оперу Бэлы Бартака “Замак герцага Сіняя Барада”;
- у 06:10 – запісы беларускага скрыпача Уладзіміра Клачко;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: жыццё і творчасць Плакіда Янкоўскага;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Алега Лойкі;
- у 08:15 – запісы ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: прырода маніпуляцый;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заключная частка радыёпастаноўкі “Тайна Корціка” паводле аповесці Анатоля Рыбакова;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: Азербайджан;
- у 11:30 – рамансы Пятра Чайкоўскага ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 12:15 – гаворку з аўтарам паэтычных зборнікаў Верай Буландай;
- у 13:00 – канцэрт “Чайкоўскі-гала”, які адбыўся ў 2005 годзе ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, а таксама запісы Сары Воан;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра выданні Інстытута філасофіі;
- у 16:15 – творчасць гурта вёскі Горталь Івацэвіцкага раёна, а таксама беларускія народныя танцы ў выкананні гарманіста Яўгена Бацяноўскага;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з намеснікам дырэктара тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандрам Смысловым;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Ірына Архіпава, Шарль Азнавур;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Таццяна Шмыга;
- у 19:00 – фрагменты оперы Вінчэнца Беліні “Самнамбула”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міколы Станкевіча “Кашулька-татулька”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:30 – першую дзею радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “На крутым павароце” (да 125-годдзя з дня нараджэння рэжысёра Канстанціна Саннікава);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Соль”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.