29 сакавіка ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Астара П'яцолы;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: «Канцэртная» сімфонія Ёзефа Гайдна;
–  у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Антона Брукнера;
–  у 7:30 і 17:30 – у праграме «Духоўная спадчына» царкоўны гісторык Мікалай Фамянкоў раскажа пра княгіню Сафію Слуцкую;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»;
–  у 8:15 – «Наша музыка»: архіўныя запісы заслужаных артыстаў Беларусі Марыі Адамейка, Ганны Аўдзеенка, Эдуарда Міцуля;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з анонсам бліжэйшых канцэртаў, а таксама архіўнымі запісамі Беларускага радыё;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: запісы Тэры Джэксана і гурта Poppy Family;
–  у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – акцёр тэатра і кіно Анатоль Гур'еў;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Другі скрыпічны канцэрт Сяргея Пракоф'ева;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: прагучаць фрагменты ўспамінаў пра Марыю Калас і ўрыўкі з мемуараў паэта Якава Палонскага;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 – госцем праграмы «Натхнёныя музыкай» стаў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі дырыжор Мікалай Калядка;
–  у 13:00 – «Музычная студыя»: гучаць фрагменты «Полацкага сшытка» з каментарыямі доктара мастацтвазнаўства Вольгі Дадзіёмавай;
–  у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» - канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Musica Antica» пад кіраўніцтвам Райнхарда Гёбеля, у «Джазавых краявідах» спявае Білі Холідэй;
–  у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: «Лонданскія» трыа Ёзефа Гайдна;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» раскажа пра музыканта і танцора, афіцэра ордэна Брытанскай імперыі Віктара Сільвестра;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка мюзікла «Шклянка вады» паводле п'есы французскага драматурга Эжэна Скрыба. Музыка Уладзіміра Кандрусевіча, пастаноўку ажыццявілі рэжысёр Барыс Утораў і дырыжор Аляксандр Сасноўскі. У ролі герцагіні Мальбара – народная артыстка Беларусі Наталля Гайда. Запіс зроблены па трансляцыі з Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў 1995 годзе;
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Блю Мітчэла «Out of Blue» 1959 года;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Шаўковыя травы» па аднайменнай п'есе Анатоля Дзялендзіка. Рэжысёр-пастаноўшчык – Соф'я Гурыч, у ролях: народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Галіна Арлова, Зінаіда Зубкова, Зоя Белахвосцік, Генадзь Аўсяннікаў, Павел Дубашынскі,Аляксандр Падабед, Міхаіл Пятроў, Мікалай Кірычэнка, Віктар Лебедзеў, Арнольд Памазан, іншыя артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1984;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены