29 сакавіка ў нашым эфіры

У аўторак, 29 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – запісы ірландскага флейтыста Джэймса Голуэя;
- у 06:10 – папулярныя мелодыі 1980 гадоў у выкананні групы “Браво”, ВІА “Веселые ребята”, “Ариэль», «Земляне», «Самоцветы»;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы ў выкананні народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 7:25 і 23:30 – творы італьянскага кампазітара Джузэпэ Тарэлі;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Сяргея Грахоўскага;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць французскага кампазітара Габрыэля Сабана;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: Восіп Казлоўскі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – музыку Антонія Генрыка Радзівіла, Дзмітрыя Смольскага, запісы народнага артыста СССР Дзмітрыя Гнацюка;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Івана Казлоўскага, Алы Аблабердыевай, Фёдара Шаляпіна, Ірыны Журынай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Сліма Гаярда;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Кніга і час”. Госця – намеснік дырэктара выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Анастасія Радзікевіч;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Канада;
- у 14:15 і 23:00 – заключныя старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – Сімфонію № 6 – “Полацкія пісьмёны” – Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі твора Анатоля Бутэвіча “Як Данік у радзівілаўскае метро трапіў”;
- у 17:00 – вакальны цыкл Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – творы Пятра Чайкоўскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Элтана Джона;
- у 22:15 – творчасць брытанскага кампазітара Макса Рыхтэра.
У праграме магчымы змены.