29 снежня: госць студыі – акцёр, рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі;

28.12.2021 

Шаноўныя, у апошнюю сераду 2021 года заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”;
- у 02:00 – эцюды Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – песні ў выкананні англійскага вакальнага трыа The Puppini Sisters;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Андрэя Эшпая і Генадзя Гладкова;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з пісьменнікам Сяргеем Грахоўскім, танга Аскара Строка і вершы Рыгора Барадуліна;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кінакампазітара, дырыжора і піяніста Дарыа Марыанэлі;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кіда Оры і яго групы 1950-х гадоў;
- у 8:30 і 23:30 – запісы Фрэнсіса Гоі;
- у 09:00 – музыку Пабла Сарасатэ, Уладзіміра Тарнапольскага, Гіёма Дзюфаі, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Чарлза Дзікенса “Калядны харал” у выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Марыі Калас, Рымы Глушковай, Элізабэт Шварцкопф і Мікалая Геды;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім (да 20-годдзя канала “Культура”). Госць студыі – акцёр, рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Фрэдзі Мэрк’юры і Мантсерат Кабалье;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: галоўны рэжысёр тэатра “Тэрыторыя мюзікла” Анастасія Грыненка;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – драматург Ягор Конеў;
- у 15:15 – творы Сяргея Бельцюкова і Аляксандра Літвіноўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”;
- у 17:30 – творы іспанскага кампазітара і гітарыста Франсіска Тарэгі;
- у 19:00 – запісы амерыканскага джазавага саксафаніста Доні Маккасліна і яго групы;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Парасятка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: калядная музыка Бенджаміна Брытэна.
У праграме магчымы змены.