29 снежня: старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” і Марлен Дзітрых

28.12.2020 

У апошні аўторак года, 29 снежня, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – саўндтрэк з фэнтэзі-кінамюзікла “Ксанаду” і запісы групы Electric Light Orchestra канца 1970 гадоў;
- у 02:00 – запісы нарвежскага ансамбля “Ціндра”, польскай групы “Крокэ” і бельгійскага кантрабасіста Венсана Нуарэ;
- у 06:10 – песні ў выкананні Марылі Радовіч;
- у 09:00 – музычныя творы Антона Абрамовіча, Антона Арэнскага, Яна Сібеліуса, Пабла Сарасатэ;
- у 10:05 – паўтор праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 28 снежня;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – запісы Лучана Павароці, Ірыны Архіпавай, Пласіда Дамінга;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Літаратурны часопіс і чытач. Творчыя вынікі года”. Госця студыі – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Неапалітанскія песні”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Джоні Ходжэс”;
- у 15:30 – старадаўнія і сучасныя танцавальныя п’есы з рэпертуару ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіротка (выпуск-дайджэст на тэму “Вынікі года”);
- у 17:30 – прэлюды і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – канцэрт японскага аркестра Yokohama Sinfonietta з твораў Вольфганга Амадэя Моцарта, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Марлен Дзітрых;
- у 22:15 – мелодыі ў выкананні Венскага філарманічнага аркестра;
- у 23:30 – араторыю Генрыха Шутца “Гісторыя Божага нараджэння”.

У праграме магчымы змены.