29 студзеня прэм'ера праекта "Слухаем класіка"

Сябры, у суботу, 29 студзеня, заставайцеся з намі. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творы чэшскага кампазітара Іагана Вангала;
- у 01:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 02:00 – кантата Карла Орфа “Карміна Бурана”;
- у 03:00 – музыка Іаганеса Брамса;
- у 04:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 04:30 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – фрагмент балета Пятра Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: сустрэча з расійскай пісьменніцай Таццянай Шыпошынай;
- у 08:05 і 12:05 – першы выпуск сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта “Слухаем класіка”. Вершы песняра выконваюць Генадзь Аўсяннікаў і Марыя Захарэвіч;
- у 08:15 – музыка Іагана Штрауса;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Мікалай Геда, Ірына Калпакова;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: астэапатыя;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка “Заяц і мядзведзь”, а таксама аповесць Валерыя Мядзведзева “Баранкін, будзь чалавекам”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: кухня Францыі;
- у 11:30 – музычныя творы братоў Алесандра і Бенедэта Марчэла;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: баяніст Васіль Глубачэнка;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: памяці Адама Мальдзіса;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама запісы Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля “Сястрыцы” вёскі Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёна і танцавальныя мелодыі ў выкананні Уладзіміра Мікуця;
- у 17:00 – Трэці фартэпіяны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Класік-авангард” Людміла Каліноўская;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Ірма Яўнзем;
- у 19:00 – першая і другая дзеі оперы Джакама Пучыні “Тоска”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Шамякіна “Вячэрні сеанс”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра дзень нараджэння рыбы Карася”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Дзмітрыя Малікава;
- у 21:30 – радыёверсіі спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Палюбоўнікі з Каліфорніі” (да 75-годдзя народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной) і “Залёты”;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Багіня Дзіяна”.

У праграме магчымы змены.