29 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Алена Камбурава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: гучаць песні ў выкананні знакамітых французскіх шансанье;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага піяніста і кампазітара Бруна Бавоты;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» пазнаёміць з асобай і творчасцю Ісака Ронькіна;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: «тэатралізаваны джаз» Ірыны Багушэўскай;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Джона Уільямса з фільма «Парк юрскага перыяду»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль "Бертрам"» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: старонкі «Полацкага сшытка»;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля», чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: варыяцыі «Аўтапартрэт» і іншыя п'есы Радзівона Шчадрына;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы саксафаніста Джорджы Олда 1955 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Тэма размовы – бліжэйшыя мерапрыемствы «Дома Масквы ў Мінску»;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: фартэпіянныя эцюды Філіпа Гласа;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: у выкананні артыста Паўла Зароўскага гучаць старонкі кнігі Івана Тургенева «Нататкі паляўнічага»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы Мюнхенскага камернага аркестра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з італьянскімі выканаўцамі Даніэлем дзі Банавентурай і Паола Фрэзу, а таксама французскім вакальным ансамблем з Корсікі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сюіта Эдварда Грыга «Пер Гюнт».

У праграме магчымы змены