- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Бары Уайта;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творчасць французскага кампазітара пачатку XX стагоддзя Эрыка Саці;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы югаслаўскіх выканаўцаў – Вані Стойкавіч і Івіцы Шэрфезі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка японскага кампазітара і піяніста Юкі Курамоты;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Свет мастацкага слова» з Настассяй Ермалюк: знаёмства з пісьменніцай, паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Дашкевіч;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Голубые гитары»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты аперэты Жака Афенбаха «Арфей у пекле»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: камерныя творы Станіслава Манюшкі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: клавірныя канцэрты Іозефа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Івана Шамякіна «Вялікая княгіня». Чытае заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: камерная музыка Паўля Хіндэміта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага арганіста Джымі Сміта;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – прадстаўнікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Васіля Быкава «Альпійская балада» чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: старонкі Віленскага табулатурнага сшытка – з рэпертуару ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запіс канцэрта Мансэрат Кабалье, які адбыўся ў Мінску 7 сакавіка 1996 года.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.