– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы чэшскага кампазітара XVIII стагоддзя Іагана Вангала;
– у 01:00 – «Чытанка»: старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: запісы Лакшмінараяны Субраманіяма;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны Мінскаму абразу Божай Маці;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Аляксея Русецкага ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Галіны Гарэлавай і Віктара Капыцько ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: песні канадскай вакалісткі Аманды Маршал;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: фрагменты ўспамінаў Юрыя Нагібіна пра Сяргея Лемешава і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» пазнаёміць з асобай Героя Савецкага Саюза Івана Банава;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Аляксандра Зацэпіна з легендарнай стужкі Леаніда Гайдая «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: скрыпічныя творы Караля Шыманоўскага;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - інтэрв’ю з загадчыкам кафедры струнных народных інструментаў БДАМ, цымбалісткай Веранікай Прадзед;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: працяг праграмы з фондаў Беларускага радыё, прысвечанай опернаму дырыжору Таццяне Каламійцавай;
– у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: сустрэча з хормайстрам Вялікага тэатра Беларусі, народнай артысткай нашай краіны Нінай Ламановіч;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць канцэрты для трубы з аркестрам Георга Філіпа Тэлемана, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з вакалам Джоні Тэйлара;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем песні ў выкананні Людмілы Гурчанкі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Жака Афенбаха «Казкі Гофмана» паводле навэл нямецкага аўтара. Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі зроблены ў 1983 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Фрэдзі Хабарда;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Выбачайце, калі ласка» паводле аднайменнай п’есы Андрэя Макаёнка. Год запісу 1954;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
