02.07.2021
Сябры, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь святкуйце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – папулярныя класічныя творы кампазітараў розных краін і часоў, а таксама запісы Ніны Сімон;
- у 02:00 – араторыя Яўгена Голубева “Героі бессмяротныя”;
- у 06:10 – песні пра вайну і Перамогу ў выкананні Валерыя Кучынскага;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пра манаграфію Алены Шацько пра званы Белай Русі;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы беларускіх паэтаў – удзельнікай Вялікай Айчыннай вайны;
- у 08:15 – музыка Эдварда Грыга;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: коўчынг;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка пастаноўкі пра Марата Казея “Было герою 14 гадоў”, а таксама ўкраінская народная казка “Цялесік”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Беларускі нацыянальны культурны цэнтр “Світанак” у Ташкенце;
- у 11:30 – песні беларускіх кампазітараў, аб’яднаных у праграму “Поле памяці”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: успаміны Міхаіла Солапава, а таксама запісы памяці Паўла Сурагіна;
- 13:00 – песні пра беларускую сталіцу;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама запісы Білі Холідэй;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра выданне “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”, а таксама змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – беларускія народныя салдацкія песні;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з дырэктарам фальклорнага гурта “Купалінка” Аляксандрам Пятровічам;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Ларыса Александроўская; мастак, ваенны карэспандэнт Мікалай Жукаў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: праграма Уладзіміра Мулявіна “Праз усю вайну”;
- у 19:00 – першая частка музычнай камедыі “Несцерка” Рыгора Суруса;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Валянціны Кадзетавай “Шкляная зорка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра вожыка”;
- у 21:10 – песні пра Беларусь;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Млечны шлях” па аднайменным рамане Кузьмы Чорнага;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сапфір”.
Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 4 ліпеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы артыстаў Харватыі, Германіі і Бельгіі;
- у 06:10 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы беларускіх паэтаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (працяг);
- у 08:15 – сімфанічныя творы Бедржыха Сметаны;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заканчэнне пастаноўкі “Было герою 14 гадоў”, вершаваную казку Сяргея Грахоўскага “Вясёлкін ляціць на месяц”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: ЗША;
- у 11:30 – інструментальныя канцэрты Джавані Батыста Пергалезі;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: Віктар Скорабагатаў, Сяргей Мікель;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі, а таксама запісы джазавага трубача Джэймса Морысана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: вядучы метадыст па фальклоры Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна, кіраўнік этнаграфічнага клуба “Кола” Вольга Трубач;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Тэатр юнага гледача (былы Палац піянераў);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – прафесар БДУ Мікалай Прыгодзіч;
- у 17:30 – фрагмент сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля “Музыка на вадзе”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мікалай Ворвулеў;
- у 19:00 – апошнія дзеі музычнай камедыі Рыгора Суруса “Несцерка”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Настассі Нарэйка “Белая сукенка”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Лятучае дрэва”;
- у 21:10 – музычныя творы гурта “Форум”;
- у 21:30 –другую частку радыёспектакля “Млечны шлях” паводле рамана Кузьмы Чорнага;
- у 23:10 – творы ў выкананні Сесіль Брашэ.
У праграме магчымы змены.