3 чэрвеня: Другі Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі

02.06.2021 

Чацвер, 3 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць Джэймса Браўна 1960–1970 гадоў;
- у 02:00 – мелодыі кампазітара Марыа Кастэльнуова-Тэдэска;
- у 06:10 – песні ў выкананні Джо Дасэна;
- у 09:00 – запісы Кірыла Кедука, ансамбля “Камерныя салісты Мінска”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: струнны квартэт “Імператар” Ёзефа Гайдна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кені Джы;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця – доктар філалагічных навук Таццяна Валодзіна. Тэма гаворкі – Другі Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Мэрылін Манро;
- у 14:05 – мелодыі Андрэя Пятрова;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар Стэфана Гуцэці;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: Кальварыя;
- у 15:15 – фартэпіянны цыкл “Фрэскі” Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы Васіля Віткі ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з Пятром Вандзілоўскім, казка “Жыў-быў вожык” Янкі Брыля, музыка Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт барочнага ансамбля L’univers francais, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Палац з марожанага”;
- у 22:15 – п’еса Ігара Лучанка “Гусляр” па класічнай паэме Янкі Купалы ў выкананні ансамбля “Песняры”;
- у 23:30 – запісы Дайда.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.