У суботу, 3 чэрвеня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы ірландскага скрыпічнага трыа “Fidl” і эстонскай групы “Klapp”;
- у 02:00 – Музыка ночы: оперная музыка Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: п’есы для струнных і Першая сімфонія Мікалая Мяскоўскага;
- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура"”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура"”: запісы Андрэа Бачэлі;
- у 9:05 і 16:05 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў эстрады розных краін;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Дар ляснога цара”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы знакамітых выканаўцаў опернай сцэны, удзельнікаў конкурсу імя Міхаіла Глінкі;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Уладзіміра Карызны чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы Зіновія Бабія, Анастасіі Масквіной, хору пад кіраўніцтвам Ніны Ламановіч, Святланы Данілюк;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: музычна-паэтычная кампазіцыя “Песнапенні пра Еўфрасінню Полацкую”;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: “Gloria” і “Stabat Mater” Антоніа Вівальдзі і запісы Даяны Рос;
- у 16:15 – перадача “Гасцінец”;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь аб экспазіцыі скульптара Абрама Жорава “Перарваны палёт”;
-у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Канстанціна Сакольскага;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера “Залаты пеўнік” Мікалая Рымскага-Корсакава паводле казкі Аляксандра Пушкіна;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Станіслава Срокаўскага “Рыбіна” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Каралева флейты”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Блю Мітчэла;
- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Дарога на дваіх” паводле п'есы Мівы Калошка;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by