3 кастрычніка ў эфіры

У аўторак 3 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Білі Холідэй;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Мірэй Мацье;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці” размова з дзіцячай пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні спявачкі Sade;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты оперы Джузэпэ Вердзі “Аіда”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: эстрадныя п’есы Андрэя Шпянёва;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы італьянскага тэнара Лучана Павароцці;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавай піяністкі Шырлі Хорн 1963 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця ў студыі – літаратуразнаўца і перакладчыца, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: трыа для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі Альбера Русэля;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: кантата Уладзіміра Грушэўскага “Сэрца роднае”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: фрагменты з опер Рыхарда Вагнера;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.