– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Антона Арэнскага;
– у 01:00 – «Чытанка»: кніга Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»:творы Франца Шуберта;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа пра новапакутніка Іаана Панкратовіча;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Язэпа Пушчы ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: фрагменты з оперы «Фаўст» Антонія Генрыка Радзівіла;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака Чабі Чэкера;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: старонкі ўспамінаў спевака Мікалая Геды, а таксама вершы Фёдара Цютчава і музычныя фрагменты;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» прысвечаны гораду Сянно;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: знакаміты вальс Яўгена Догі і іншыя мелодыі з фільма «Мой ласкавы і пяшчотны звер»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Віяланчэльная саната Паўля Хіндэміта;
– у 11:30 – праект «Арт-гасцёўня» прапануе сустрэчу з піяністкай Наталляй Котавай;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё з цыкла «Настаўнікі і вучні», прысвечаная жыццю і творчасці Эдзі Тырманд. Запіс 2001 года;
– у 13:00 – госць праекта «Натхнёныя музыкай» - саліст Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Міхнюк;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць кантаты Антоніа Вівальдзі, «Джазавыя краявіды» упрыгожаныя вакалам Даяны Рос;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучыць труба Луі Армстранга;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Руджэра Леанкавала «Паяцы». Прапануем вашай увазе запіс, зроблены з легендарнымі артыстамі – Джузэпэ Ды Стэфана і Марыяй Калас;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі спевака і піяніста Фрэдзі Коўла;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Канец бабінага лета» паводле аповесці Алеся Асіпенкі. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1977 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў сусвет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
