У сераду 3 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Клода Каравэлі і Поля Марыа;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: інструментальныя санаты Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Валерыя Залатухіна, Антоніа Бандэраса і Міхаіла Баярскага;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара і гітарыста Шамбху;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: народныя традыцыі святкавання Благавешчання;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Вячаслава Малежыка;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі Бэзіла Паледурыса да кінафільма “Белы клык” паводле Джэка Лондана;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Сябры”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Іаганэса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы італьянскага тэнара Беньяміна Джыльі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі і яго групы;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зНастассяй Ермалюк. Тэма перадачы – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Госць у студыі – акцёр і рэжысёр Усевалад Шылоўскі;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы джаз-рок-ансамбля “Арсенал”;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Канцэрт №2 для віяланчэлі з аркестрам Уладзіміра Солтана;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: радыёверсія святочнага канцэрта, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, які адбыўся 2 красавіка ў Палацы Рэспублікі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра зернейка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы піяніста Даніэля Барэнбойма.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.
]