3 лютага ў нашым эфіры Сяргей Плыткевіч

Чацвер, 3 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць вакальнага квартэта Manhattan Transfer;
- у 02:00 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Антона Арэнскага і чацвёртая сюіта Пятра Чайкоўскага “Мацартыяна”;
- у 03:00 – творы габаіста Хайнца Холігера;
- у 04:30 – запісы баскскага музыканта і кампазітара Кепы Джункеры;
- у 06:10 – песні ў выкананні куміра эстрады 1960 гадоў Эміля Гараўца;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць паэта Якава Хелемскага;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Анастэйшы;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Казіміра Камейшы і Уладзіміра Караткевіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: скрыпачка і кампазітар Ганна Фібі;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Уладзіслава Плігаўкі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыка Людвіга ван Бетховена, Пятра Альхімовіча, запісы ансамбля старадаўняй музыкі “Кантраданс”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – Пятнаццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Фелікса Славачэка;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – фатограф, журналіст Сяргей Плыткевіч;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Гартаючы вечныя старонкі”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – творы Яўгена Глебава ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”;
- у 17:00 – Чацвёртая сімфонія Антона Брукнера;
- у 19:00 – аркестравыя творы Ферэнца Ліста;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Юрыя Лазы;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы на зімовую тэматыку.

У праграме магчымы змены.