3 мая: разважаем, ці трэба выходзіць з зоны камфорту?

30.04.2021 

У панядзелак, 3 мая, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Пітэра Гэбрыэла;
- у 06:10 – творчасць Стаса Наміна;
- у 09:00 – выбраныя шэдэўры музычнай класікі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – фрагмент “Страсцей па Матфею” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Рут Браўн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць прамога эфіру – прафесар БДУ Алег Слука;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі са стужкі “Чалавек з бульвара Капуцынаў”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі піяніст Пол Кэрдал;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: ці трэба выходзіць з зоны камфорту?;
- у 15:15 – харавыя цыклы беларускіх кампазітараў з рэпертуару Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі “Гісторый былога лесу” Галіны Пшонік, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент перадачы “Спявае і расказвае Уладзімір Шэліхін”, кампазіцыю паводле вершаў Пімена Панчанкі, “Фантазію” для арфы Каміля Сен-Санса;
- у 17:30 – творчасць квартэта “Хагэн”;
- у 19:00 – запісы ўкраінскай групы “Гудакі”, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні на вершы савецкага паэта Кіма Рыжова;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: Карл Джэнкінс;
- у 23:30 – Сімфонію № 36 Вольфганга Амадэя Моцарта.
У праграме магчымы змены.