У пятніцу 3 мая заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: інструментальная музыка Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: сімфонія Гектара Берліёза “Гарольд у Італіі”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: музыка з фільмаў Эльдара Разанава;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы нямецкага кампазітара Бернварда Коха;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”, прысвечаны беларускім мастакам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: расказ пра жыццё і творчасць Віктара Грамыкі;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: музыка вакальна-інструментальнага ансамбля “Синяя птица”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно” музыка да камедыі Алы Сурыкавай “Чалавек з бульвара Капуцынаў”, знятай у 1987 годзе. Кампазітар Генадзь Гладкоў;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: фрагменты Усяночнай беларускага кампазітара Алега Хадоскі гучаць у выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы італьянскага кампазітара, педагога і дырыжора XVIIIст.Джузэпэ Сарці;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фрагменты Чацвёртай фартэпіяннай санаты Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага трамбаніста Кіда Оры;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей Кавальчык;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Жаны Бічэўскай;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя Вялікага юбілейнага канцэрта “Музычнай гасцёўні” Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Мастацкі кіраўнік -Таццяна Старчанка. Запіс зроблены 24 лістапада 2022 года;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка Людвіга ван Бетховена ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.