3 мая ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы знакамітага скрыпача Іегуды Менухін;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Роберта Шумана;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: Скрыпічны канцэрт і «Варыяцыі на тэму Гайдна» Іаганеса Брамса;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» знаёміць з кампазітарам Веранікай Швец;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Васіля Зуёнка гучаць у выкананні артыста Міхаіла Кіцеля;
– у 8:15 – праграма «Наша музыка» прысвечана творчасці Аляксандра Літвіноўскага;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра»: знаёмства з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі, прэзентацыя новых праграм;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы валійскай спявачкі Мэры Хопкін;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – галоўны балетмайстар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргей Мікель;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Сёмы скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Марыяй Галкінай;
– у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: оперная музыка Джаакіна Расіні;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні брытанскага аркестра «Акадэмія Святога Марціна ў палях», у «Джазавых краявідах» – запісы групы «The Jackson 5»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: п'есы Карла Давыдава для віяланчэлі;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе»: песні і рамансы ў выкананні Ізабэлы Юр'евай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1986 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Уладзіміра Дамашэвіча «Паядынак сярод жыта» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сэмі Дэвіса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі 1965 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: інсцэніраванае апавяданне Алены Васілевіч «Пісар страявой часці». Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Мікалай Матукоўскі, Рэжысёр Соф’я Гурыч, у ролях народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў і Віктар Тарасаў, народныя артысты Беларусі Генадзь Гарбук і Валянцін Белахвосцік, заслужаныя артысты Беларусі Таццяна Аляксеева, Уладзімір Рагаўцоў, Уладзімір Кудрэвіч, артыстка Ніна Піскарова і іншыя. Запіс 1967 г.
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены
ілюстрацыя - карціна Станіслава Жукоўскага "Кусты бэзу"