- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка трыа «Toko Telo» (Мадагаскар);
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: сімфанічныя творы Арцюра Анегера;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: канцэртныя запісы піяніста Аляксея Пятрова;
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» гучаць вершы Навума Гальпяровіча, выканаўца - артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Георгія Свірыдава;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Джэйн Морган;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: аб сваіх творах расказваюць лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзімір Гаўрыловіч і маладая пісьменніца Аляксандра Гарачка;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мультфільма «Блакітны шчанюк»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: інтэрв’ю са старшынёй Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам Сахутам;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: рамансы Міхаіла Глінкі;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Тамара Кавальчук;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што нагадаюць пра маладосць;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: размова з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталляй Дзяменцьевай;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: радыяцыя і сельская гаспадарка;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць санаты Георга Фрыдрыха Гендэля для скрыпкі і габоя, «Джазавыя краявіды» упрыгожаны запісамі групы «The 5th Dimension»;
- у 16:15 – «Гасцінец» раскажа аб традыцыях святкавання Юр’я;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: спявае Гюлі Чахелі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка аперэты Мікалая Стрэльнікава «Халопка». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе. Сярод выканаўцаў – народныя артысты СССР Юрый Якаўлеў і Уладзімір Этуш;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Уладзіміра Караткевіча «Верабей, сава і птушыны суд»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Элвіна Джонса і яго ансамбля;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «У Забалоцці днее» паводле аднайменнай аповесці Янкі Брыля. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1952;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю сучаснага швейцарскага кампазітара Нарбэра Марэ.
У праграме магчымы змены
