3 сакавіка: фатограф Наталля Яўмененка

02.03.2021 

Сябры, сераду, 3 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – санаты для фартэпіяна і скрыпкі Карла Марыі фон Вэбера;
- у 06:10 – падборка музычных твораў у выкананні Марыі Калас;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Рыты Млодэк;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – фатограф Наталля Яўмененка;
- у 14:05 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: праект Power-Haus;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – інструментальная музыка Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аўдыяскарбы Беларускага радыё;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – запісы "Ака-трыа" (Італія, Сенегал, Бразілія), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як лясныя жыхары вясну сустракалі”;
- у 21:10 – падборка песень у выкананні Андрэя Місіна;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: арыі розных кампазітараў, прысвечаныя каханню;
- у 23:30 – запісы групы Sade.
У праграме магчымы змены.