3 снежня

02.12.2021

Пятніцу, 3 снежня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:00 – запісы брытанскага спевака Тома Джонса;
- у 02:00 –  фартэпіянныя творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – творчасць Ігара Карнелюка;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з удзелам народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: зімовыя творы;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Майлза Дэвіса;
- у 08:30 і 23:30 – запісы джаз-аркестра Якава Скамароўскага;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – музычныя творы Ніна Роты (да 110-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – прадстаўніца грамадскага аб’яднання “Яўрэйскі студэнцкі культурны цэнтр “Гілель” Дзіяна Усава і стваральніца кулінарнага блога Наталля Маховер;
- у 13:05 і 21:10 – запісы амерыканскага эстраднага выканаўцы і акцёра Эндзі Уільямса;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Карла Орфа”;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “З кім ісці ў разведку”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара Джавані Паізіэла;
- у 19:00 – аркестравыя творы Алесандра Скарлаці;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Блаславёныя арэхі”;
- у 22:15 – запісы Людмілы Златавай і Валерыя Кучынскага.
У праграме магчымы змены.