3 снежня: Джавані Батэзіні і лекцыі Віктара Скорабагатава

02.12.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 3 снежня, разам. Для маральнай падтрымкі і натхнення ў нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Бо Дзідлі;
- у 02:00 – творы італьянскага кампазітара Джавані Батэзіні;
- у 06:10 – запісы замежных танцавальных аркестраў 1930–1940 гадоў;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Пятра Чайкоўскага і Алега Хадоскі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – “Дзесяць п’ес” Сяргея Пракоф’ева для фартэпіяна;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 14:05 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Уладзіміра Правалінскага”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл запісаў з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 15:30 – “Андалускія мелодыі” Пака дэ Лусіі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юляй Ішмуратавай і эка-актывісткай Палінай Даўгіленка;
- у 17:30 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – канцэрт Frankfurt Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – запісы амерыканскага выканаўцы Эндзі Уільямса;
- у 22:15 – фрагменты творчасці Гаэтана Даніцэці;
- у 23:30 – запісы французскага шансанье Шарля Азнавура.

У праграме магчымы змены.